Анализ верша я янишчыц любоу мая

Dating > Анализ верша я янишчыц любоу мая

Download links:Анализ верша я янишчыц любоу маяАнализ верша я янишчыц любоу мая

З ранку да ночы яе круціў вір штодзённых клопатаў. Другі муж маці, Ёсіф Сьцяпанавіч Патапчук — бацька Яўгеніі Янішчыц — памёр у 1975 годзе. Лаз прыкрыю, каб дурніцы-куры Не ўпусцілі хіжага тхара. Каханне лирычнай гераини прасякнутае найвяликшым болью, но Яна не хотя змирыцца с гэтым.

Были ва ўцёках Жэни Янишчыц ад жыцця и лермантаўския ўцёки. Янішчыцкая гераіня акунулася ў бездань кахання, у якога няма перспектыў на пабудову ўзаемнасці і якое пераўтвараецца ў бессэнсоўнасць існавання. У 1988 годзе, у якім трагічна завяршылася жыццё таленавітай паэтэсы, выйшла кніга выбранага У шуме жытняга святла - падсумаванне пройдзенага шляху. Бугаёў згодзен «гэта святая праўда! Яўгенія Янішчыц з яўляецца яркай і таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі - найперш традыцый духоўнасці і лірызму, якія звязаны з выяўленнем любові да роднага краю, філасофіі народнага побыту, еднасці чалавека і прыроды. І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна - салодка хмеліць галаву. Ён адзіны, і няма падобных да яго, хоць шмат у прыродзе падабенства. Яна прыйшла ў паэзію ў пачатку 70-х гг.

З самага першага зборніка тэма роднага краю становіцца візіткай паэзіі Яўгеніі Янішчыц. Нельга раздзяліць яе вершы на асабістыя, пра Яўгенію, і на вершы пра абстрактную жанчыну. Пара мне знаць, што недарэмна Па кроплі траціцца жыццё! Можа, і не з'явілася б «выпакутаванасць», пра якую згадвае яна, у зборніках так рана, не ў адпаведнасці з узростам паэтэсы і яе жыццёвым вопытам.

Лірыка Яўгеніі Янішчыц - Выходзіць замуж за вядомага беларускага паэта Сяргея Пазніка. Адкуль у вас пагэтулькі святла?...

Духоўны свет лірычнай гераіні Яўгеніі Янішчыц 2. Тэматычна-вобразная сістэма лірыкі паэтэсы 3. Мастацкія тропы метафара, эпітэт, параўнанне у мове лірычных твораў Заключэнне Спіс выкарыстаных крыніц УВОДЗІНЫ Яўгенія Янішчыц была і ёсць для нас паэтэсай з боскай іскрай, той, каму было дадзена ствараць, што дыхаць, і чые творы - не проста набытак гісторыі, але і культурная спадчына ўсёй нацыі. Зразумела, што жыццё яе - чалавека, жанчыны, творцы - пастаянна, з той альбо іншай нагоды, нітавалася, перакрыжоўвалася з лёсам іншых, многіх. I кожны, хто асабліва закранаў гэтую чуйную душу, чые ідэалы, эстэтычныя густы і жыццёвыя арыенціры супадалі з яе асабістымі, так ці інакш уваходзіў у свет паэзіі Я. Імя Яўгеніі Янішчыц ставяць у адзін рад з такімі знакамітымі імёнамі, як Цётка, Ларыса Геніюш, Еўдакія Лось, Вольга Іпатава. Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 г. Нарадзілася будучая паэтка ў простай сялянскай сям'i. Маці Яўгеніі -- Марыя Андрэеўна і бацька -- Іосіф Сцяпанавіч працавалі ў калгасе. Першыя вершы шаснаццацігадовай вучаніцы Парэцкай сярэдняй школы Пінскага раёна з'явіліся ў друку ў 1964 г. З гэтага часу яе творы пачалі з'яўляцца на старонках раённай газеты і ў рэспубліканскіх выданнях. У 1969 годзе паэтка прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве. У тым жа годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ластаўка Палесся далучылася да вядомых беларускіх творцаў ў спрыяльны час - 60-я гг. Паэтка ў гэты час плённа працуе - шмат піша, друкуецца ў перыёдыцы. У гэты перыяд у літаратуру прыходзяць такія пісьменнікі, як Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Аляксей Дудараў, Сяргей Законнікаў, Вольга Іпатава, Алесь Адамовіч, Раіса Баравікова, Алесь Разанаў, Ніна Шклярава, Барыс Сачанка і інш. Маладыя пачалі змаганне за нацыянальную культуру і перамены ў грамадстве. Але ў краіне праводзілася палітыка русіфікацыі, у гэты час беларускамоўнай літаратуры было амаль у 10 разоў менш, чым рускамоўнай. Таму не ўсе надзеі і планы маладых літаратараў спраўдзіліся. У 1971 годзе пачынае працу загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за вядомага беларускага паэта Сяргея Пазніка. Маладыя з'яжджаюць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Яўгенія - у бібліятэцы воінскай часці. У 1972 годзе яны вяртаюцца на Радзіму. У тым жа годзе Яўгенія Янішчыц нарадзіла сына Андрэя. З 1974 па 1976 год актыўна займаецца творчасцю. Паэтка цяжка перажывае развод. Адна выхоўвае сына, але у яе хапае мужнасці працягваць творчую кар'еру і займацца грамадскай дзейнасцю. Янішчыц -- дэпутат райсавета Савецкага раёна г. Мінска, член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1981 прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН. Неабсяжнасць вобразных уяўленняў Яўгеніі Янішчыц ,мае зямныя вытокі, глыбіня лірычнага перажывання, гістарызм, адчуванне драматызму часу, супярэчнасцяў і парадоксаў быцця, пастаянная скіраванасць увагі да звычайнага, простага вясковага чалавека -- усё гэта дае падставы ўбачыць лірыку беларускай паэткі не толькі ў нацыянальным, але і сусветным літаратурным кантэксце. Свае карэспандэнцыі Яўгенія Янішчыц падпісвала псеўданімамі Ж. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы. Пра яе свежы, непаўторны талент у розныя часы пісалі многія знакамітыя літаратары -- крытыкі і пісьменнікі Р. Таксама Яўгенія Янішчыц пісала апавяданні, выступала як крытык, пісала рэцэнзіі. Вывучэннем творчай спадчыны Яўгеніі Янішчыц, яе аналізам і крытыкай займаліся С. Творчасць Яўгеніі Янішчыц стала аб'ектам даследавання Д. Мэта курсавой работы - прааналізаваць мастацкі свет лірыкі Яўгеніі Янішчыц. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы: - прааналізаваць духоўны свет лірычнай гераіні Яўгеніі Янішчыц; - разгледзіць тэматычна-вобразную сістэму лірыкі паэтэссы. Аб'ектам даследавання з'яўляецца творчая спадчына Яўгеніі Янішчыц. Метады даследавання: аналітычны, апісальны. ДУХОЎНЫ СВЕТ ЛІРЫЧНАЙ ГЕРАІНІ ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ Для чытачоў Яўгеніі Янішчыц яна застаецца паэтэсай, якая словам кранае сэрцы людзей, узвышае перажыванні. Яе лірыка гэта споведзь душы, гэта сардэчны водгук на падзеі часу. І гэта не можа пакінуць чытача абыякавым. Жыццё талента заўжды навідавоку. Мастак жыве ў свеце, жыве сярод людзей, жыве ў людзях, а свет і людзі жывуць у ім. Інтымная лірыка паэтэсы - гэта спакутаваная песня душы, перажытая глыбока і цяжка. Свой боль лірычная гераіня параўноўвае з боем. Прымірэння з сітуацыяй не адбылося. Найвышэйшай мэтай з'яўляецца каханне як найвялікшая каштоўнасць перажывання. Страціўшы каханне, чалавек можа напоўніць вялікім сэнсам сваё жыццё. Яўгенія Янішчыц імкнецца рэалізаваць свае ўнікальныя здольнасці, яна надае больш увагі самацвярджэнню праз творчасць. Але каханне прынесла горыч расчаравання. Наогул інтымная лірыка Я. Янішчыц - адна з лепшых старонак беларускай паэзіі. Пачуцці гераіні ў каханні найбольш безабаронныя, бо за імі стаіць горкі ўласны вопыт. Гэта лірыка характарызуецца спавядальнай манерай выказвання, шчырасцю і даверлівасцю. Асаблівасцю з'яўляецца сінхроннае раскрыццё мінулага, цяперашняга і будучага ў адным фокусе. Кожны верш, кожны радок настолькі напоўнены не толькі творчым талентам, сталым майстэрствам, але і безліччу самых розных пачуццяй і роздумаў, і ў кожным радку сама Яўгенія Янішчыц. Каханне ў яе вершах праходзіць усе стадыі эвалюцыі гэтага пачуцця, ад дзявоцкага яно паступова набліжаецца да жаночага, а потым становіцца толькі ўспамінамі. Яна пісала пра сябе, пра сваё жыццё, бо там было вельмі шмат сюжэтаў. Нельга раздзяліць яе вершы на асабістыя, пра Яўгенію, і на вершы пра абстрактную жанчыну. Яна сама перажыла і найвялікшую радасць ад кахання, і горач расчаравання. Асабліва сябрам і добрым таварышкам-сяброўкам... Не размінулася, не абышла бокам яе і доля: паслала-падаравала ёй бяздоннае каханне. Праўда, гэтак жа, як шчодра сыпала з поўнага прыполу, гэтак, па-жаночы зайздросцячы, і адбірала, расчароўвала, развейвала яго па вей-ветру. Як нажом, да крыві, рэзала. Паэзія Яўгеніі Янішчыц - гэта тэкст кахання. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё з любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцця шырокай. Пачынаецца усё з любві- Першы поспех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І змяняюцца краявіды. Пачынаецца ўсё з любві - Нават ненавісць і агіда… Ты пакліч мяне. Сто дарог за маімі плячыма. Гэтыя радкі нікога, хто прачытае іх упершыню, хто перачытвае іх зноў і зноў, не могуць пакінуць раўнадушным. Любоў - гэта першакрыніца жыцця. Яна дапамагае чалавеку знайсці сэнс жыцця, свайго існавання, гэта маральная падтрымка. Паэтэса у сваім вершы, які з'яўляецца яе своеасаблівай візітоўкай, паказвае, што любоў - гэта і ёсць жыццё. Паэтэса нібыта дзеліцца з чытачамі, з любым чалавекам ісцінамі жыцця. Адлюстравана і градацыя пачуцця: ад першага кахання, чаканнага і адзінага да зразумення неабходнасці любові на ўсё жыццё, ва ўсіх яе праявах. Гэта і любоў да мужчыны, і да радзімы, і да жыцця. Гэта і ёсць яе існасць. Ёй патрэбна гэта любоў, бо немагчыма існаваць па-іншаму. Першы зборнік увогуле характарызуецца вельмі светлымі пачуццямі. Лірычная гераіня імкнецца да таго, адзінага, якога яна яшчэ не сустрэла. Але яна жыве прадчуваннем гэтай сустрэчы, гэтага шчасця кахаць. Яна марыць аб ім, імкнецца яму насустрач. Яна, шчаслівая дзяўчынка, быццам гуляе каля сваёй роднай і любімай Ясельды. Прырода, таксама, дапамагае закаханым. Калі пачуцці супярэчлівыя, то прырода становіцца фонам яе настрою. Недавыказанасць пачуцця становіцца прычынай для самаабвінавачвання: За што, скажы, твой вобраз мілы Насіла ў сэрцы, як магла? І разлюбіць - не разлюбіла. Ад закаханай дзяўчыны і маладой бесклапотнасці адбываецца рахунак да вобраза жанчыны. Пачуцці перарастаюць рамкі адзінкавага, асабістага. Вершы ўжо прысвечаны рэальнаму чалавеку, яны маюць свайго адрасата. Пра яго толькі ўсе перажыванні і думкі, якія адлюстрованы ў гэтым зборніку. Для гераіні Янішчыц вельмі важна было жыць адной душой са сваім каханым, адчуваць іх еднасць. Жанчына атаясамлівае сябе з каханым, для яе вельмі важнымі з'ўляюцца ягоныя думкі і перажыванні, ёй патрэбна разумець чалавека, які побач. Акрамя таго жанчына імкнецца знайсці ў каханым падтрымку, блізкасць. Жанчына прымае актыўную пазіцыю пераадолення іспытаў лёсу: Над мітуснёй вялікіх гарадоў Над цішынёй скошаных лугоў У нас з табою ёсць яшчэ любоў! Перажыванні гераіні пераходзілі ад юнацкага прадчування шчасця, фантазій і мар пра каханне да рэальнага ўвасаблення ў вобразе каханага. Нашто захмурваць галаву І думаць, што яшчэ кахаю… Але, наіўная, заву! Гордае шчасцейка, мая сямейка, Ты па слядах маіх слёз не рассей, Сыне мой першы, наіўны Андрэйка, І сын мой апошні, мужны Андрэй! Янішчыц гераіня пераўвасабляецца ў птушку, у ліст дрэва і раскрываецца перад чытачом у палёце. Палёт - увасабленне натхнення, незямной асалоды і горычы адначасова. Нельга не пагадзіцца са словамі Святланы Калядкі. Для многіх чытачоў Яўгеніі Янішчыц, для яе сябраў і крытыкаў яна атаясамліваецца з вобразам птушкі, непрыручанай птушкі. Раіса Баравікова так яскрава апісала птушку - Янішчыц. Яна пакахала, пакахала так моцна, што нават калі яе мары пра вечнае каханне не здзейсніліся, яна засталася вернай гэтаму пачуццю. Менавіта яно падаравала ёй тую натхнённасць для напісання вершаў, бо іншых лекаў не было. Ёй было вельмі цяжка. Янішчыц не мела іншага выратавання. Вершы Яўгеніі Янішчыц сталі адной з лепшых старонак беларускай паэзіі. Яна сама перажыла кожны радок сваіх вершаў, гэта яе душа, гэта своеасаблівы тэкст кахання. Дай бог з табою мне не сустракацца. Застанься там, на беразе, дзе мы, Яшчэ не ўмеем нават цалавацца, Не адчуваем холаду зімы. Нібы гарлачык, студзіць лоб гарачы Твая далонь. Назва зборніка, безумоўна, адпавядае назве рэчкі, на якой правяла сваё дзяцінства паэтка. Рэчка, напэўна, стала першакрыніцай яе паэтычнага таленту. Шмат вершаў прысвечаны роднай зямлі. Янішчыц жыла вострым адчуваннем прыналежнасці свайго таленту, сваей творчасці роднай зямлі і яе народу. Але ў гэтым зборніку працягваецца тэма кахання, якая з'яўляецца, напэўна, галоўнай ва ўсёй творчай спадчыне паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Яна імкнецца захаваць у душы чысціню адносін. Каханне - гэта знак боскай адаронасці. Не кожны чалавек за сваё жыццё можа адчуць гэты дар, гэты дар кахаць і быць каханым. Душэўная падтрымка знайшлася, такім чынам, у Ясельдзе, у яе неспакойнай, трывожнай сіле. Усё, што адбывалася ў яе душы, выяўляецца ў творах. Гэта быў пераломны час для самой Яўгеніі, час вызначэння сваёй будучыні. Вунь першая хмара навісла бянтэжна Над краем. Легальна зусім і зусім незалежна Знікаю. Вось першая кропля апала над борам, Над гаем… З гасцінных канапаў і з пышных убораў -- Знікаю. Знікаю з усмешак на тварах ліслівых, Няверных. Хай будзе на момант шчаслівым Той бераг, Дзе мроя збылася, дзе кветка ўзнялася, А явы не стала… Знікаю, пакуль я сама у сабе не знайшлася Цвяроза і стала. Вунь нечая зорка, начная ільдзінка, Плыве па-над гаем. Канфлікт здарыўся і з самой сабою - з сабой былою. Што ж гэта сталася са мной, Што адбылося ў гэтым свеце З усмешкай ранішняй маёй, Якой смяюцца толькі дзеці?.. Куды нясе мяне жыццё? На кім сабралася аблога?.. Лірычная гераіня ў вершах успрымае ўдары лёсу як наканаванне звыш, яна змагаеецца са сваёй адзінотай. Яна бачыць сэнс жыцця ў творчасці, бо толькі так яе душа будзе вылечвацца. Перахітрыць сябе і пераадолець каханне не ўдаецца. Яно назаўсёды пасялілася ў жаночым сэрцы, напаўняючы болем, узмацняючы адчуванне безабароннасці, ранімасці. Але ўсё ж такі лірычная гераіня, нягледзячы на той боль, які ёй прынесла каханне, каханы, яна не абвінавачвае яго не ў чым і, нават, спадзяецца на іх сустрэчу. Яна - жанчына-адналюбка, яна аддана ставіцца да былога кахання. Псіхалагічны стан жанчыны ў такіх умовах страчанага кахання вельмі дэзарыентаваны. Прамаўляецца гэта з горыччу. Лірычная гераіня - гэта не дзяўчына ў першай кнізе, якая чакае кахання, толькі марыць пра яго, гэта не жанчына ў другім зборніку твораў, якая адчула шчасце авалодання прадметам фантазій, каханнем. Параўноўваючы тэкст кахання ўжо ў гэтых зборніках лірыкі можна прасачыць градацыю пачуцця і душэўны стан гераіні, паэтэсы. Над смутным днём, раптоўнай катастрофай Маіх празрыстых вобразаў і сноў, Паўстану я, Пакуль дыктуе строфы Маё жыццё нанова мне ізноў. Няхай збівае страта Слабога і бяссільнага, а мне Надзею мець, што хутка прыйдзе свята І жнівень слоў на вецер не сажне…. Адбылася мабілізацыя духоўных сіл. Ужо праз два гады выйшла наступная кніга Янішчыц. Гэта сведчыць аб тым, што жыццёвыя абставіны ў нейкай ступені дапамаглі ёй у творчасці. Яна з жаночай годнасцю ўсё перамагла. Жанчына гаворыць, што яна не слабая і бяссільная, яна можа вярнуцца ў жыццё. Многае давялося перажыць, але шчасця так і не знайшла. Каханне, якое было, прасякнута вялікім болем Глядзеў, калі ішла праз поле… Сачыў, як знікла ў бары… І адпусціў яе на волю, Бо рыбку пушкінскі стары. Ды спадзяваўся ўсё ж, Што прыйдзе, Адумаецца, прыплыве. Чакаючы - узненавідзеў Сябе самога і яе. А што ж было з маленікім Сэрцам І нёс куды вясновы шал? Як выбар між жыццём і смерцю - Яе нязгасны ідэал. Кругі расстання пад вачыма, Дарог няўтульныя лаўжы… Навошта ж воля для жанчыны, Калі ёй цэлы свет чужы! Яўгеніі Янішчыц, як простай жанчыне, вельмі хацелася рукі, у якой была б яе радасць і сіла, ды не бачыла яна той рукі, а, можа, не хацела бачыць, таму што зняверылася і баялася, што другі раз не зможа перанесці здраду. Адметнасць тэмы кахання ў гэтым зборніку ў тым, што боль, які прынесла каханне, ужо кіруе настроем жанчыны. Яно - гэта боль жанчыны, які становіцца спадарожнікам лёсу. Адметнасцю тэксту кахання на гэтым этапе з'яўляецца адначасовае раскрыццё мінулага і цяперашняга. Сенакосная ціш паміж намі. Лірычная гераіня ўспамінае адносіны паміж ім і ёй. Яна прыходзіць да вызначанне сябе разам з каханым. Ён быў не там, дзе яна. Жанчына ўсвядоміла, што яна падаравала яму сваё каханне, што яна была шчырай з ім. А ён маўчыць, далёкі той мужчына, Яму на скроні снегу намяло. Жанчына разумее, што яна застаецца адна. У цэлым у гэтым зборніку выяўляюцца вельмі супярэчлівыя пачуцці. Гэта тлумачыцца тым, што жанчына яшчэ не зусім прыняла сваё становішча адзінокай жанчыны. А як хацелася цяпла У першых прымаразках ночы! Разлука стрэчы абняла, Журбою высветліла вочы. Пра што з палёгкай гаварыў - На сэрца каменем упала. У рэзкіх променях зары Мая туга табой світала. Так, ты на міг. Так, ты, як цень. Так, ты, як росчырк прасвятлення. Ні шкадавання, ні ўніжэння. Збылося так, чым я жыла: Цяпло зімы і сівер маю. Янішчыц: ахматаўскае багацце асацыяцый, прарочыя інтанацыі, напружанасць любоўнага пачуцця, спавядальнасць, глыбокае разуменне псіхалагічнага стану лірычнай гераіні; цвятаеўская музычнасць верша. Цвятаевай не было адзінай лірычнай гераіні з адзінай лініяй паводзін. Яны розныя і непадобныя ў сваіх гендэрна азначаных ролях. Пачуццёвасць жа гераіні Я. Нельга не згадзіцца, бо вершы Янішчыц у сваёй большасці пранікнуты болем, адчаем. Яе голас такі праўдзівы і вельмі чалавечны, душэўны. Сама назва зборніка звяртае ўвагу чытача на падкрэсліванне паэткай жыццёвай складанасці, пачуццяў у прыватнасці. Магчыма, мне выпала меней, чым той, Якую заслоняць плячыма Ды ў кожнай смяшынцы і ў слёзцы любой,. Бугаёў звярнуўся менавіта да гэтага верша пры вызначэнні жаночай паэзіі, яе сутнасці. Ён не залічаў творчасць многіх беларускіх паэтэс да так званай дамскай лірыкі. Але лірыку Янішчыц Бугаёў аднёс да жаночай. Паэзія Янішчыц стала больш чуйнай да трывог свету, больш аналітычнай у даследаванні чалавека, паглыбілася светаадчуванне паэтэсы, пашырыліся яе духоўныя далягляды ў параўнанні з мінулымі зборнікамі лірыкі. Гераіня зноў спыняецца на краі любоўнай бездані, ёй неабходна прайсці каторы раз праз боль дзеля пазбаўлення ад яго. Жанчына прыйшла да некалі любімага чалавека, у якога была шчаслівая сям'я без яе. Яна разумее, што нічога ўжо не вярнуць. Жанчына марыць аб тым, каб яе каханы памятаў пра яе, каб яна ўсё ж такі засталася ў яго сэрцы. Толькі дождж разумее гераіню, ён змывае яе фантазіі пра вяртанне каханага. Імпульсіўнасць характару паэткі адбілася ў паводзінах яе гераіні. Яна прыходзіць у сваім жыцці ўжо да апошняй мяжы - безвыхаднасці. Немагчыма стрымаць у сэрцы расчараванні. І зноў выяўляюцца розныя пачуцці і адносіны да каханага, жанчына ўсё роўна не можа проста адпусціць яго са сваёй душы. Выратаваннем, безумоўна, становяцца вершы. Гэта важны момант жыццёвага шляху лірычнай гераіні, яе існаванне ў адзіноце, без узаемнага кахання. Жанчына зноў чакае цуду: О мне хапіла б Ласкавага слова, Калі б Яго Сказаў Аднойчы Ты! Нібы сярод пустыні - я адна. Жанчына адмаўляецца ад адзіноты, але яна ведае, што не мае іншага выхаду. Гэта словы самой паэтэсы Беларусі Яўгеніі Янішчыц. Яе вершы не старэюць і, напэўна, не састарэюць ніколі, бо столькі свайго асабістага, сваёй душы яна падаравала нам праз вершы , што забыць немагчыма. Яе паэзія - гэта не фантазія, гэта летапіс яе душы. Нясуджаны, я так скажу аднойчы, Заглядваючы ў бездань, нібы ў дні: Міні мой дом, і голас мой, і вочы. Забудзь мяне, яе -не абміні! Калі святло ад недаверу згіне, Няспешна прывітай яе спярша: Я так цябе чакала, што ў каліне Адбілася ўся мая душа! Янішчыц закрыты ўсе магчымасці для пошуку новых мадэлей суб'ектывацыі ў каханні. Няхай прачулена - да слёз! Але ж яна яшчэ не можа забыць любага назаўсёды: Як вераломна - спрэс! Чакаю -назаўжды Таго, каго пазабыла. Некаторыя даследчыкі, безумоўна, атаясамлівалі гэтыя вобразы з Яўгеніяй Янішчыц і яе мужам Сяргеям. Лірычная гераіня вырашае застацца з каханым, хоць і без яго. Я так цябе чакала, што ў каліне Адбілася ўся душа мая! Каліна ў фальклоры - гэта сімвал няшчаснай жанчыны. Невыпадкова, што апошні зборнік Яўгеніі Янішчыц меў менавіта такую назву. Трэба адзначыць, што ўсе зборнікі вершаў Яўгеніі Янішчыц маюць вельмі сімвалічныя назвы. Паэтэса ўжо ў самой назве сваёй кнігі адлюстроўвала асноўныя напрамкі ў выяўленні сэнсу твораў. Яна застаецца самай шчырай, вернай свайму адзінаму каханню. У апошніх сваіх вершах Яўгеніі Янішчыц лірычная гераіня нібы прадказвае хуткі фінал. Гераіня прадчувае свой блізкі адыход. Калі каханы вернецца, то будзе ўсё па-ранейшаму. Такой прысні, як яблыневы сад. Там не ачахла сонечная сцежка. Хвалюецца высокі снегапад, А на губах - іскрыстая ўсмешка. Нібы прадаўшы жыта, спяць сваты, А на вусах - па зманліваму слоўцу. Мы пройдзем праз драпежныя пасты Шыпшынніку і хітрага ядлоўцу. Гусцее пільнай ночы абалонь, А наша лодка, як на смех, без донца. Ды пройдзем праз калінавы агонь, Каб затрымацца на ўзлёце сонца! Запамятай такою, як была, Здзірала як нясцерпныя кляйноты. Засталася пяшчотная, акрыленая і рамантычна-ўзнёслая паэзія, якая не абыходзіць балючых праблем сучаснасці. Валодаючы чарамі мастацкага слова, Жэня здолела перадаць складаны і зменлівы стан чалавечай душы, дзе сутыкаюцца святло і морак, захапленне і расчараванне, радасць і туга, надзея і адчай. Усё ў яе творах глыбока ўражвае. Яе інтымная лірыка - у шэрагу найвышэйшых дасягненняў беларускай паэзіі. Усякая зорка, згараючы, пасылае сусвету святло. ТЭМАТЫЧНА-ВОБРАЗНАЯ СІСТЭМА ЛІРЫКІ ПАЭТЭССЫ Яўгенія Янішчыц праз усё сваё жыццё пранесла любоў да сваёй роднай зямлі, Радзімы. Няма для паэтэсы больш удзячнага лёсу, чым нарадзіцца на гэтай зямлі. Яўгенія Янішчыц запрашае чытача ўслухацца ў чароўную музыку зямлі, прайсціся напаўзабытымі сцежкамі маленства і юнацтва, каб прасвятліць сваю душу крынічнай чысцінёй рэк і азёр. Паэтэса не адкідае і не забывае ўласцівую толькі ёй лірыку чалавечых пачуццяў, натуральную прагу шчасця і радасці чалавечаму жыццю ў суладдзі з вечнай прыгажосцю прыроды, якую тонка адчувала і ь пра якую пісала. Напэўна, мала хто з яе равеснікаў, сярод якіх вельмі значныя фігуры ў гісторыі беларускай літаратуры, так востра адчуваў першавытокавасць, першазначнасць, урэшце - прыярытэтнасць родных каранёў. Яна нарадзілася і вырасла на Палессі, і ў прыродзе бачыла аснову сваёй эстэтыкі. Паэтэса звяртаецца да Палесся як да роднай зямлі, што ўзгадавала фізічна, але ж самае галоўнае - дала талент, узнясла. Менавіта Палессе з'яўляецца першакрыніцай творчага натхнення паэткі. У кожнай сваёй кнізе вельмі шмат вершаў прысвечана роднама краю, усе яны прасякнуты бязмернай любоўю да вёскі, людзей, Бацькаўшчыны. Гэта споведзь паэткі, якая назаўсёды аддасць сваё сэрца Радзіме: Не шукаю гаманлівай славы І вучуся сціпласці ў кабет. Для мяне з лугоў надрэчных травы Лепшы ў свеце вынеслі букет. Сонца зачапілася за стрэхі, Акрапіла мёдам верасы... I для песні падказала словы Роднае палескае сяло. У грудзях прачнулася натхненне. Сапраўдным ідэалам жанчыны назаўсёды для аўтаркі застанецца палеская жыхарка: працавітая, клапатлівая, шчырая. Паэтка прыкута да Палесся. Вернасць бацькоўскаму парогу і матчынай калысцы ў Яўгеніі Янішчыц пяшчотная і светлая. Светламу настрою адпавядаюць адпаведныя фарбы - зялёныя, блакітныя, белыя, сінія, ружовыя, якія пашыраюцца не толькі на канкрэтныя прадметы і з'явы дасвецце галубінае, зялёны край, блакітны снег, белы вецер, сіні гай, азёры залатыя, белы дзень , але і абстрактныя паняцці светлы сон, яснеюць словы блізкіх моў, гукаў празрыстасць, злятае на траву разлука пазалотаю. Рака Ясельды выступае крыніцай духоўнай падтрымкі, яна з'яўляецца ўвасабленнем прыроднай мудрасці, гармоніі і хараства. Ясельда яднае гісторыю і сучаснасць, бо з'яўляецца сведкай і саўдзельніцай усіх вясковых падзей. На яе берагах творыцца гісторыя Палесся. Яна - гэта абавязковая частка палескага вясковага пейзажу і суразмоўца лірычнай гераіні. Але мысленне Янішчыц не абмяжоўваецца Палессем, бо яна адлюстроўвае менталітэт беларускага народа. У лепшых узорах лірыкі праз сваё, нацыянальнае, яна дасягае сусветных вышынь. На родным Палессі яна можа наталіць душу асалодай мілагучнага роднага слова. Людміла Рубальская ўспамінае размову з Марыяй Андрэеўнай, маці Яўгеніі Янішчыц, якая пытала ў дачкі, чаму яна не піша на рускай мове. Бо ў той час беларуская мова была занядбаная. Я не кідаюся, куды не трэба. Беларусь была невычэрпнай крыніцай для творчага натхнення паэтэсы. І ў канцы гэтага верша яна апісвае значэнне роднай мовы для яе асабіста: І калі ты мяне толькі паклікаеш, Памру за цябе без енку. Усеабдымная любоў да бацькоўскай зямлі, роднай вёскі, Палесся стане сутнасцю творчасці Я. Вёска для паэткі - гэта месца, дзе можна схавацца ад усіх праблем і клопатаў там, у горадзе. Лірычная гераіня сярод прыроднага наваколля ажывае, пачынае ўсведамляць сваю повязь з навакольным светам. Нельга не пагадзіцца з Валянцінай Коўтун. Пачынаючы з першай кнігі, зямля набывае ўстойлівыя рысы хранатопу. Зямля - гэта той грунт, тая аснова, на якіх пры пэўных умовах вырастае сапраўдная чалавечнасць. У пазнейшых творах Янішчыц вызначае зямлю, як галоўную крыніцу творчага натхнення. Прырода стварала ўмовы для самараскрыцця паэтэсы: Сонцалюбам былі ад прыроды, З краем, з болем яго - спарышы. Яўгенія Янішчыц мела здольнасць праз уласны душэўны вопыт глыбока спасцігаць жыццё і чалавека, яго душу, яго радасці і пакуты. Вобраз цішыні выступае ў розных сэнсавых гучаннях у лірыцы Янішчыц. Гэта права нялёгка здабытае праз боль і пакуты быць самой сабой. Не толькі прырода, яе прыгажость вабяць паэтэсу, але і людзі. Гэта словы самой Яўгеніі Янішчыц. Паэтэса пачынае бачыць не толькі навакольную радзіму, яе ўжо заваблівае яе гісторыя, цікавіць лёс свайго земляка, чалавека на гэтай зямлі. Ужо ў сваіх першых кнігах Яўгенія Янішчыц пачынае пісаць гісторыю сваіх землякоў, іх жыццё. Яе Радзіма -гэта не толькі маляўнічая прырода, але і шчырыя і сумленныя людзі. Родныя людзі з Палесся сталі героямі многіх вершаў паэткі на працягу ўсяго яе творчага лёсу. Лірычная гераіня вучыцца ў звычайных вясковых людзей маральнай трываласці, вынослівасці, чалавечнасці. Вучыцца жыць, працаваць, кахаць. Непасрэдная прысутнасць сярод землякоў найлепш пацвярджае, што яна ў вясковым гурце заўсёды свая: і працы сялянскай не цураецца, і да людзей уважлівая, і навіны выслухае, і за парадамі да яе звяртаюцца. Вясковыя падзеі перажываюцца, як свае, уласныя. Толькі тут, у вёсцы, па-сапраўднаму адпачывае душа. Ёй удалося перадаць іх пачуцці, настрой, тонкія зрухі душы. У індывідуальным, адзінкавым лёсе кожнага з гэтых дзядзькоў і цётак, дзядоў і бабулек, якія прыйшлі ў паэзію Я. Янішчыц з вясковых хат і вуліц палескай глыбінкі, праглядваецца агульны лёс, гісторыя беларускага народа на зломе гістарычнага часу. Пасляваенная эпоха, лёсавызначальная ў гісторыі беларускага убачаная вачыма землякоў, аднавяскоўцаў паэткі адлюстравана ў лірыцы Янішчыц. У адных вайна адабрала родных і блізкіх, у другіх адняла памяць, розум, трэція вярнуліся дадому знявечанымі, нямоглымі. Гэты верш закрануў сэрцы многіх людзей. Горкая жыццёвая праўда паўстае з апавядання пра лёс бабулі Паланеі. Колькі такіх гісторый было ў Беларусі пасля вайны? Паэтэса ў вобразе бабулькі Паланеі адлюстравала бабуль, мацярэй, сясцёр па ўсёй Беларусі. Віктар, Косця, Пеця, Дзіма, Самы меньшанькі - Назар. А чаму - пытаць не смею. Адметная рыса палешукоў - гэта іх камунікатыўнасць. У паэме аб'етыўна перадаецца няпростае, праўдзівае становішча вяскоўца.

Last updated